У ДТЗ у Пухавіцкім раёне загінулі тры чалавекі

29-гадовы кіроўца на Audi 80 наехаў на 19-гадовую дзяўчыну, што перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

07.10.2021 / 09:32

Пасля гэтага выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Volkswagen Jetta 27-гадовага мужчыны, дзе таксама знаходзіўся пасажыр, паведамляе БелТА.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр Volkswagen памерлі на месцы здарэння. Дзяўчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла ў бальніцы. Кіроўца Audi шпіталізаваны.

Nashaniva.com