Мінінфарм будзе разглядаць просьбу аб аднаўленні доступу да сайта беларускай «Камсамолкі»

У Міністэрстве заявілі, што дакументы на спыненне дзейнасці «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» ім не паступала, аднак беларускае прадстаўніцтва ў дзень закрыцця кампаніі 5 кастрычніка прасіла аднавіць доступ да сайта. 

07.10.2021 / 15:04

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Цяпер у Мінінфарме будуць разглядаць гэты ліст.

Сайт kp.by быў заблакаваны раніцай 29 верасня. Мінінфарм патлумачыў гэта тым, што там была размешчана «інфармацыя, здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам».

Напярэдадні вечарам на сайце быў змешчаны артыкул журналіста Генадзя Мажэйкі з каментаром аднакласніцы застрэленага падчас перастрэлкі на вуліцы Якубоўскага ў Мінску праграміста Андрэя Зельцэра. Сам Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка па крымінальнай справе, заведзенай па ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ. Па першым артыкуле максімальны тэрмін пакарання складае да 12 гадоў пазбаўлення волі, па другім — да трох гадоў.

Дзяржкантроль, «нармалізацыя», крыміналка, смерць. Як Беларусь за год згубіла самую папулярную газету краіны

Nashaniva.com