Джоан Роўлінг выпусціла новую кнігу

Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг, вядомая як аўтар раманаў пра Гары Потэра, выпусціла новую дзіцячую кнігу пад назвай «Каляднае парася».

12.10.2021 / 15:25

Reuters.com

Галоўным героем новага твора стаў сямігадовы хлопчык Джэк. Ён адпраўляецца ў загадкавую краіну, дзе кіруе жудасны монстр, каб выратаваць сваю любімую цацку-парася па імені Пок. Джэка чакаюць прыгоды і цяжкія выпрабаванні, але ён гатовы на ўсё дзеля выратавання сябра, паведамляе lenta.ru.

Адзначаецца, што ў фармаце дзіцячай казкі ў кнізе падымаюцца складаныя пытанні пра жыццё ў прыёмнай сям'і, развод і сямейны гвалт. Роўлінг прысвяціла твор свайму сыну Дэвіду.

У пасляслоўі яна напісала, што гісторыя пра адважнага хлопчыка, які адправіўся на пошукі свайго плюшавага сябра, прыйшла ёй у галаву, калі пісьменніца з дзецьмі адпачывала на пясчаным пляжы.

Друкаваная версія «Каляднага парасяці» выйшла адначасова на 20 мовах.

Nashaniva.com