У Брэсце 5-гадовы хлопчык зваліўся ў тэхнічны калодзеж і загінуў

Трагедыя адбылася днём 24 кастрычніка ў лесе каля вуліцы лейтэнанта Рабцава.

25.10.2021 / 10:51

Пяцігадовы хлопчык упаў у тэхналагічны калодзеж глыбінёй 3 метры, паведамляе 112.by.

Дзіця дасталі выратавальнікі. Медыкі яго рэанімавалі, але выратаваць не змаглі.