Турыст у ЗША згубіўся ў гарах. Ён некалькі гадзін ігнараваў званкі ратавальнікаў з незнаёмага нумара

Турыст з Каларада адправіўся ў паход на найвышэйшую ў штаце гару Элберт і заблудзіў. Калі ратавальнікам паведамілі пра здарэнне, яны пачалі яму званіць, але турыст не хацеў адказваць.

26.10.2021 / 10:52

Пасля практычна ўсю ноч спецыялісты аглядалі месцы, дзе часцей за ўсё губляюцца турысты.

У выніку наступнай раніцай мужчына вярнуўся самастойна. Ён сказаў, што нават не мог падумаць, што яго ўжо пачалі шукаць, таму не адказваў на званкі з невядомага нумара.

Nashaniva.com