Памёр сцэнарыст серыяла «Рабыня Ізаўра» Жылберту Брага

У Бразіліі ва ўзросце 75 гадоў памёр сцэнарыст Жылберту Брага. На мінулым тыдні ён трапіў у бальніцу з-за захворванняў унутраных органаў.

28.10.2021 / 08:14

У Бразіліі ва ўзросце 75 гадоў памёр сцэнарыст Жылберту Брага. Пра гэта паведаміла выданне G1 Globo са спасылкай на яго пляменніка, журналіста Бернарду Араужу.

Nossa dramaturgia, definitivamente, não seria a mesma sem você.
Obrigado, Gilberto Braga! ❤️ pic.twitter.com/U00UU7r3wb

— globoplay (@globoplay) October 27, 2021

На мінулым тыдні Брага трапіў у бальніцу з-за захворванняў унутраных органаў. Ён памёр 26 кастрычніка ад сепсісу.

Жылберту Брага пісаў сцэнары для бразільскіх серыялаў. Ён быў аўтарам сцэнарыя серыяла «Рабыня Ізаўра», які ў канцы 1980-х гадоў з поспехам быў паказаны ў СССР.

Сярод іншых работ Брага — серыялы «Клуб «Дзень танцаў» (1978), «Усё дазволена» (1988) і «Плячо ў плячо» (2012-2013), за які сцэнарыст атрымаў прэмію «Эмі».

Nashaniva.com