У Маскве расказалі пра рост дзіцячай смяротнасці ад COVID-19

Смяротнасць сярод дзяцей, звязаная з COVID-19, павялічылася, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін у эфіры тэлеканала «Россия 1».

29.10.2021 / 17:31

«Дзеці, якія хварэюць на хранічныя захворванні, пераносяць вельмі цяжка. Мы бачым, што і смяротнасць сярод дзяцей таксама павялічылася», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, для дзяцей, якія маюць хранічныя захворванні, што парушаюць працу імуннай сістэмы, у маскоўскіх клініках ужо ўведзеныя новыя пратаколы лячэння.

Раней маскоўскія чыноўнікі паведамлялі, што штодня 20-30 дзяцей трапляюць у бальніцы.

Nashaniva.com