На Зыбіцкай прадаюць гатэль за $20 мільёнаў
Гатэль Mercure ў цэнтры Мінска на вуліцы Зыбіцкай выстаўлены на аўкцыён, які адбудзецца 11 лістапада.
01.11.2021 / 16:25
Стартавая цана — больш за 20 мільёнаў даляраў (50 209 250 беларускіх рублёў). Плошча гасцініцы, якая адкрылася ў 2019 годзе, — каля 6,6 тысячы квадратных метраў.
У склад лота ўваходзяць таксама падземны паркінг, памяшканні пад рэстаран і офіс, а таксама права арэнды на два зямельныя ўчасткі.