Былога амапаўца асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце

У судзе Маскоўскага раёна 2 лістапада да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі палітвязня Максіма Клімовіча (арт. 342). Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам ён выйшаў на волю.

02.11.2021 / 14:54

Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе (але пры затрыманні яму гэта ўзгадалі), абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў. На суд пад канвоем і ў кайданках прывялі сябра Клімовіча, які таксама знаходзіцца пад вартай па гэтым эпізодзе — яго дапытвалі з клеткі побач з абвінавачаным, піша spring96.org.

Сёння суддзя Юрый Машкетаў асудзіў палітвязня да трох гадоў «хатняй хіміі» і вызваліў яго ў зале суда.

Nashaniva.com