Даляр сёння падаражэў на паўтары капейкі, еўра — на капейку 

На таргах 3 лістапада падаражэлі ўсе тры асноўныя валюты.

03.11.2021 / 13:03

Даляр вырас на 1,6 капейкі да 2,4618.

Еўра падаражэў на 1,04 капейкі да 2,8492.

Расійскі рубель вырас на 2,22 капейкі да 3,4438 беларускага за 100 адзінак.

На мінулым тыдні ў даляра і еўра былі мінімумы: 2,4154 і 2,8032 адпаведна.

А ў пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680.

Nashaniva.com