У Гродне прааперавалі лань, якая пацярпела ў аварыі ФОТЫ

Надзвычайнае здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Лань выбегла на дарогу на вул. Славінскага, у выніку адбыўся наезд, паведамляе 4-ы рэгіён.

04.11.2021 / 12:39

Пасля аварыі лань часова размясцілі ў прытулку для бяздомных жывёл «Спецаўтагаспадарка». Жывёліна знаходзілася пад наглядам ветэрынараў. Потым жывёлу вырашылі перавесці ў Гродзенскі лясгас.

Ветэрынар з Ліды Павел Жульпа распавёў, што ён быў праездам у Гродне і вырашыў заехаць у «Спецаўтагаспадарку» паглядзець на лань. Яе якраз збіраліся перавозіць у лясгас.

Для дакладнага дыягназу зрабілі рэнтген, і з калегамі прынялі рашэнне апераваць, паколькі яна была ў наркозе для транспарціроўкі.

Аперацыя праходзіла ў ветэрынарнай клініцы «Сябры», і доўжылася 3 гадзіны.

У аперацыі бралі ўдзел доктар Гродзенскага заапарка, намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Гродна Дзмітрый Гайда, ветэрынар з Ліды Павел Жульпа і доктар ветэрынарнай клінікі Андрэй Башура.

Кошцы, якая страціла лапку, упершыню паставілі пратэз беларускай вытворчасці

У Лідзе зрабілі пратэз бяздомнаму сабаку, які калісьці застаўся без задняй лапы

Nashaniva.com