Памятаеце дзяўчыну, якую восем разоў судзілі за перапіску з мужам? На яе склалі новы пратакол, яна за кратамі ўжо 111 сутак

Пасля 111-сутачнага арышту з ЦІП на Акрэсціна на волю не выйшла палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. На яе склалі новы пратакол, неўзабаве адбудзецца суд, паведамляюць праваабаронцы.

04.11.2021 / 19:10

Нагадаем, палітвязняў Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З тых часоў іх ужо восем разоў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Nashaniva.com