Дураў заявіў аб магчымасці платнай «недарагой» падпіскі ў Telegram

Па словах Паўла Дурава, многія карыстальнікі прапанавалі ўвесці магчымасць адключэння афіцыйных рэкламных аб’яў у каналах Telegram. Ён заявіў, што каманда ўжо прыступіла да працы над гэтай новай функцыяй. Дураў чакае яе запуску ў лістападзе.

06.11.2021 / 18:35

Фота: rbc.ru

«Яна можа быць аформлена ў выглядзе недарагой падпіскі, якая дазволіць карыстальнікам наўпрост фінансава падтрымліваць развіццё Telegram, — сказаў ён. — Аўтары некаторых каналаў таксама хацелі б «выключаць» рэкламныя аб’явы ў сваіх каналах.

У дадзены момант мы пралічваем эканамічныя ўмовы гэтай опцыі. Хутка рэкламадаўцы змогуць размяшчаць «нябачную» аб’яву ў любым канале, якая — пры ўмове дастатковай кошту паказу — прывядзе да адсутнасці аб’яў у гэтым канале».

«Мы працягнем працаваць над функцыямі, якія дазволяць Telegram стаць бясстратным праектам. Нашым прыярытэтам у гэтым працэсе будуць заставацца інтарэсы карыстальнікаў і аўтараў кантэнту», — адзначыў Павел Дураў.

Nashaniva.com