Жыхар Слуцка некалькі тыдняў пражыў з трупам сабутэльніка
Як паведамляе Slutsktv.by, незнаёмы прыйшоў у госці да случчаніна і выявіў там труп, які праляжаў у кватэры некалькі тыдняў. Ён неадкладна звярнуўся ў міліцыю.
10.11.2021 / 17:09
У Слуцкім РАСК растлумачылі, што жыхар Слуцка, які доўгі час злоўжывае спіртнымі напоямі, жыў у адной кватэры з памерлым сабутэльнікам. На пытанне супрацоўнікаў, чаму мужчына не звяртаўся ў органы, ён растлумачыў: «Не было магчымасці».
На дадзены момант высвятляюць асобу памерлага.