У Расіі спынілі справу супраць беларуса Сяргея Савельева, які перадаў архіў катаванняў у расійскіх турмах праваабаронцам

Пракуратура спыніла крымінальную справу супраць інфарматара Gulagu.net Сяргея Савельева. Пра гэта праект паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

10.11.2021 / 17:30

Мужчыну абвінавачвалі ў неправамерным доступе да інфармацыі (частка 2 артыкула 272 КК РФ).

Савельеў — грамадзянін Беларусі, праграміст, ён адбываў тэрмін у Саратаўскай калоніі і сачыў за камерамі і відэарэгістратарамі супрацоўнікаў ФСВП, якія катавалі і гвалтавалі зняволеных у турэмным шпіталі. Пасля вызвалення ён перадаў агромністы архіў здзекаў у расійскіх турмах праваабаронцам. 

Nashaniva.com