Еўра абнавіў чарговы гадавы мінімум

На таргах у Мінску еўра патаннеў на 1,65 капейкі да 2,8012 беларускага.

11.11.2021 / 13:30

Гэта чарговы гадавы мінімум. 1 студзеня еўра каштаваў увогуле 3,1680.

Даляр сёння вырас на 0,78 капейкі да 2,4428.

Расійскі рубель апусціўся на 1,44 капейкі да 3,4322 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com