Блогер-палітвязень са Слуцка Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Аўтар YouTube-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімір Няронскі пабраўся шлюбам з маці свайго сына Марынай. Жанчына падтрымлівала мужа пасля затрымання, наведвала ўсе судовыя пасяджэнні Уладзіміра ў Лагойскім судзе.

11.11.2021 / 19:57

Вясельная цырымонія прайшла ў сценах калоніі №15 у Магілёве, дзе палітвязень цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Пасля выхаду з калоніі Уладзімір плануе вянчацца з Марынай у храме.

Nashaniva.com