Палітвязень Мікіта Емяльянаў скончыў галадоўку, якую трымаў 20 дзён. У карцары яго трымалі месяц

Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў 31 кастрычніка скончыў галадоўку. Днём паабедаў упершыню за 20 дзён. Падчас галадоўкі Мікіта адчуваў слабасць і санлівасць. Цяпер хоча паправіць здароўе і набрацца сілаў, паведамляюць праваабаронцы.

12.11.2021 / 12:56

Мікіта знаходзіўся ў карцары з 11 кастрычніка па 10 лістапада. Палітзняволены раней тлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар.

27 кастрычніка адміністрацыя турмы адабрала ў Мікіты заяву на наведванне святара. Калі Мікіта паведаміў, што заяву пісаў ужо, то супрацоўнікі зрабілі выгляд, нібы ўпершыню чуюць пра гэта. 

Трэцяга лістапада Мікіту наведаў у турме біскуп, які вылучыў яму сакрамэнты споведзі і камуніі.

19-гадовыя Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі затрыманыя яшчэ ў кастрычніку 2019 года. Па версіі следства, яны ў верасні таго года закідалі будынак Мінскага гарадскога суда лямпачкамі з фарбай, а потым кінулі «кактэйль Молатава» ў СІЗА на Валадарскага. Хлопцам далі па сем гадоў калоніі.

«Яго ідэалам быў Каліноўскі». Мама палітвязня Емяльянава расказала пра сына-анархіста і сваю працу ў міліцыі

Nashaniva.com