На суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага туману

13 лістапада ападкаў не прагназуецца, але ўначы ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны магчымы туман.

12.11.2021 / 16:24

У начны час месцамі чакаецца слабы галалёд. Вецер ноччу будзе няўстойлівы, слабы, днём — паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад -3 да +3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 2-8 градусаў.

У Мінску чакаецца да +5.

Nashaniva.com