На беларуска-польскую мяжу накіравалі групу інжынерных войскаў Брытаніі

Невялікая група брытанскіх вайскоўцаў была накіравана да мяжы Польшчы з Беларуссю для падтрымкі польскіх войскаў ва ўмовах міграцыйнага крызісу.

12.11.2021 / 19:57

Міністэрства абароны Брытаніі заявіла, што брытанскія вайскоўцы будуць вывучаць, як можна перадаць інжынернае забеспячэнне для вырашэння бягучай сітуацыі на мяжы з Беларуссю.

Марыуш Блашчак, міністр абароны Польшчы, заявіў, што брытанскія войскі далучыліся да разведвальнай місіі, каб вывучыць, як умацаваць плот на мяжы.

Nashaniva.com