Затрымалі Паўла Белавуса

Сёння яго вызвалі ў міліцыю а 11:00. Пасля гэтага ён не вярнуўся дадому. Зараз Паўла павязуць на Акрэсціна.

15.11.2021 / 16:30

Белавус быў кіраўніком культавай крамы symbal.by. Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці.

З сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.

Краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.

Nashaniva.com