Паўла Белавуса затрымалі за перасылку кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»

Паводле папярэдняй інфармацыі, заснавальніка Symbal by Паўла Белавуса затрымалі ў панядзелак за тое, што ён перасылаў на пошце кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» журналіста Змітра Лукашука.

16.11.2021 / 12:42

31 сакавіка гэтага года кнігу ўлады прызналі экстрэмісцкай. 

Меркавана, Паўла будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Nashaniva.com