Раніцай на Прытыцкага ў Мінску сутыкнуліся чатыры машыны

Здарэнне адбылося прыкладна ў 7:25, паведамляе ДАІ.

16.11.2021 / 14:06

31-гадовы мужчына на «Хёндэ» рухаўся па Прытыцкага з боку вуліцы Нёманскай у напрамку вёскі Тарасава і на скрыжаванні МКАД.

Аднак не ўлічыў умовы надвор'я і сутыкнуўся з аўтамабілямі «Фіят» і « Рэно». А «Рэно» сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Ман». У ДТЗ пацярпелых няма, аднак транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com