ЕАБР пазычае Банку развіцця ў Беларусі 314,5 мільёна еўра

Еўразійскі банк развіцця пазычае Банку развіцця ў Беларусі 314,5 млн еўра. Тэрмін вяртання грошай — 1 снежня 2024 года.

17.11.2021 / 08:45

Пазыка выдаецца пад гарантыі Мінфіна, стаўка не называецца, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску».

Такімі адносна кароткімі грашыма ўлады збіраюцца фінансаваць «найбольш важныя эканамічныя праекты дзяржавы».

Nashaniva.com