У Крамлі пракаментавалі тэлефонную размову Меркель і Лукашэнкі

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы тэлефонную размову паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ангелай Меркель, звярнуў увагу на важнасць прамых кантактаў ЕС і ўладаў краіны па тэме міграцыйнага крызісу.

17.11.2021 / 13:28

«Вельмі важна, што быў наўпрост усталяваны кантакт паміж прадстаўнікамі ЕС і кіраўніцтвам Беларусі», — цытуе словы Пяскова ТАСС.

Пяскоў таксама адзначыў, што ў мінулых тэлефонных размовах прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Меркель з Лукашэнкам «адбыўся абмен думкамі па магчымым шляхах вырашэння» міграцыйнага крызісу. «Гэтаму як раз кантакты і былі прысвечаныя. Усё, што можна было паведаміць па гэтай тэме, было паведамлена», - дадаў прэс-сакратар.

Нагадаем, што ў панядзелак Лукашэнка і Меркель правялі 50-хвілінную тэлефонную размову, падчас якога абмеркавалі шляхі развязання міграцыйнага крызісу.