У лесе каля польска-беларускай мяжы памерла аднагадовае дзіця мігрантаў

Ратавальнікі Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі паведамілі сёння, што ўначы яны дапамаглі тром людзям і ад іх даведаліся аб смерці дзіцяці.

18.11.2021 / 15:53

«Пасля 2:26 [ночы] мы атрымалі паведамленне аб тым, што як мінімум адзін чалавек, які цяпер знаходзіцца ў лесе, мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе. На месцы высветлілася, што тры чалавекі атрымалі раненні. Яны знаходзіліся ў лесе 1,5 месяца!» — напісалі ратавальнікі ў твітары.

Паводле ратавальнікаў, у маладога чалавека ўзніклі моцныя болі ў жываце. Ён быў галодны і абязводжаны. Акрамя яго, у дапамозе мела патрэбу сірыйская пара. У мужчыны была ірваная рана на руцэ, а ў жанчыны — нажавое раненне галёнкі. Паводле их словаў, «іх аднагадовае дзіця памерла ў лесе».

Nashaniva.com