Мінздароўя: За суткі — 1804 новыя выпадкі кавіду

Паводле звестак на 21 лістапада, у Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 640 206 пацверджаных выпадкаў COVID-19, за апошнія суткі дадаліся 1 804 хворыя, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

21.11.2021 / 14:38

Выздаравелі з пачатку распаўсюджвання кавіду ў краіне 624878 чалавек, за апошнія суткі выпісаныя 2 803 пацыенты. Усяго ў краіне налічваецца 4 948 смяротных выпадкаў у грамадзян з выяўленым каранавірусам.

Nashaniva.com