«Пакінуў сушыцца ручнік». Палітвязня Іллю Трахтэнберга ў калоніі пазбавілі трох спатканняў

Бацька палітвязня Віталь Трахтэнберг на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў, што адміністрацыя папраўчай калоніі №15 пазбавіла Іллю працяглага спаткання. Прычына: хлопец пакінуў сушыцца ручнік на рагу «нары». 

29.11.2021 / 12:32

Акрамя гэтага, раней палітвязня ўжо пазбавілі двух кароткатэрміновых спатканняў і не ўручылі вітамінную перадачу.

Ілля Трахтэнберг — фігурант «справы студэнтаў», быў адлічаны з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. 16 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска пакараў палітвязня, як і амаль усіх яго калег па справе, 2,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com