З Мінска ў Ірак вылецеў чарговы рэйс з мігрантамі. Вярнулася больш за 400 чалавек

Сёння, 10 снежня, з Мінска ў іракскі Эрбіль вылецеў яшчэ адзін самалёт кампаніі Iraqi Airways.

10.12.2021 / 14:58

Усяго на рэйс зарэгістравалі 417 пасажыраў (415 дарослых і двое дзяцей да 2-х гадоў), паведаміў мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.

Эвакуацыйныя рэйсы пачалі ажыццяўляцца з 18 лістапада. Беларусь пакінулі больш за чатыры тысячы чалавек, але застаюцца яшчэ некалькі тысяч.

Nashaniva.com