Аршанец спрабаваў вывезці хлопцаў за мяжу для занятку прастытуцыяй

Абвінавачаны ўзяты пад варту. Па версіі следства, з верасня па лістапад 2021 года 26-гадовы мужчына размяшчаў інфармацыю ў інтэрнэце аб падборы хлопцаў для заняцця прастытуцыяй. Ён прапаноўваў ім аказваць паслугі сексуальнага характару ў Расійскай Федэрацыі за ўзнагароджанне і абяцаў знаходзіць кліентаў.

15.12.2021 / 10:53

Падабраўшы двух хлопцаў, ён сустрэўся з імі ў Оршы 20 лістапада і спрабаваў вывезці ў Маскву, аднак не здолеў гэтага зрабіць, бо быў затрыманы праваахоўнікамі.

Агледжаныя мабільныя тэлефоны. Назначаныя экспертызы радыёэлектронных устройстваў і судова-псіхіятрычная экспертыза.

Мужчыне прадʼяўленае абвінавачанне па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 (замах на арганізацыю і выкарыстанне заняцця прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com