«Дана Астра» падала ў суд на EUobserver з-за артыкула пра сувязі з Лукашэнкам

Беларуская кампанія «Дана Астра», якая трапіла пад санкцыі ЕС, падаў у суд на выданне EUobserver.

16.12.2021 / 14:29

Патрабаванні кампаніі тычацца матэрыялаў выдання пра «Дана Астра» і яе сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна хоча, каб EUobserver выдаліў артыкулы пад пагрозай кампенсацыі страт з разліку 2500 еўра за дзень.

У іскавой заяве, якую падалі ў Бруселі, кампанія настойвае на тым, што матэрыял наносіць шкоду рэпутацыі забудоўшчыка, ствараючы ілжывае ўражанне аб атрыманні ім прывілеяў ад Аляксандра Лукашэнкі. Лісты з папярэджаннямі былі накіраваныя і журналістам выдання.

EUobserver настойвае на тым, што ўсе звесткі, выкладзеныя ў артыкуле, пацвярджаюцца афіцыйнымі дакументамі.

Выданне адзначае, што «Дана Астра» таксама аспрэчвае ў судзе санкцыі Еўрарады. Кампанія будуе ў беларускай сталіцы жылы комплекс «Мінск-Мір».

Nashaniva.com