120 мігрантаў сёння пакінулі ТЛЦ «Брузгі»

Учора яны запоўнілі заяўкі падчас наведвання цэнтра супрацоўнікамі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, сёння па іх прыехалі аўтобусы — людзей даставяць у Мінск і размесцяць у гатэлях.

16.12.2021 / 15:54

БелТА

Ім дапамогуць з дакументамі, а затым яны вернуцца на радзіму, паведамляе БелТА.

Амаль усе гэтыя людзі — грамадзяне Ірака.

На сёння ў ТЛЦ «Брузгі» застаюцца каля 700 мігрантаў.

Раней частка мігрантаў эвакуацыйнымі рэйсамі пакінула Беларусь.

Nashaniva.com