Мінздароўя: За суткі 1596 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1596 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1993 чалавекі.

16.12.2021 / 16:24

Учора паведамлялася пра 1765 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 679 873 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 671 001 чалавек.

За суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 5 338), за мінулыя суткі выканана 25 060 тэстаў.

Nashaniva.com