У Маларыце затрымалі мужчыну, які з'ехаў з месца ДТЗ, а машыну схаваў у лесе

12 снежня кіроўца на аўтамабілі Audi на вуліцы Савецкай у Маларыце збіў 41-гадовага мужчыну на пешаходным пераходзе. Пацярпелы атрымаў шматлікія траўмы, яго паклалі ў шпіталь. 

16.12.2021 / 18:17

Кіроўца пасля наезду ўцёк з месца здарэння і кінуў свой аўтамабіль у лесе.

Праз некалькі дзён, 15 снежня, кіроўцу ‒ 34-гадовага мясцовага жыхара ‒ затрымалі. Падчас допыту ён распавёў, што пасля наезду на пешахода моцна спалохаўся і вырашыў зʼехаць.

Узбуджаная крымінальная справа аб парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

У Гродзенскім раёне ў самаробным шалашы згарэла жанчына

Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, які ў снежні 2020 года быў збіты, верагодна, з палітычных прычынаў

Nashaniva.com