У ЗША зафіксавалі першую смерць ад «амікрона»

Памёр мужчына з акругі Харыс у штаце Тэхас. Яму было каля 50 гадоў, ён не быў прышчэплены і меў хранічныя праблемы са здароўем.

21.12.2021 / 08:43

Getty Images

Прадстаўнікі органаў аховы здароўя ЗША нагадалі, што не лічаць штам «амікрон» больш смяротным, але падкрэсліваюць неабходнасць бустарнай дозы вакцыны.

Амерыканскія цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў паведамілі, што штам «амікрон» стаў дамінуючым у ЗША. Паводле звестак за мінулы тыдзень, новы варыянт каранавіруса быў выяўлены ў больш чым 73% інфікаваных.

Nashaniva.com