БелАЭС атрымала ліцэнзію на запуск другога энергаблока. Сёння яе наведвае Галоўчанка 

Дзяржатамнагляд паведаміў, што прынятае рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на пачатак фізічнага пуску другога энергаблока БелАЭС.

22.12.2021 / 09:57

Цырымонія загрузкі ядзернага паліва пройдзе сёння (22 снежня — Дзень энергетыка). Удзел у ёй возьме прэм'ер Раман Галоўчанка, паведамляе Мінэнерга.

Як раней паведамляў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, з уводам двух энергаблокаў, аб'ём вытворчасці электраэнергіі на АЭС складзе каля 18,5 млрд кВт⋅г., што дазволіць штогод замяшчаць каля 4,5 млрд куб. м прыроднага газу.

БелАЭС запрацавала ў лістападзе мінулага года, аднак некалькі разоў рэактар прыпыняў працу.

Nashaniva.com