У Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС

За год урад збіраецца вызначыцца з пляцоўкай. 

22.12.2021 / 12:12

Раман Галоўчанка заявіў, што ўрад Беларусі цягам года ўнясе Лукашэнку прапановы па пляцоўцы для другой АЭС, будуць улічаныя прапановы вучоных і расійскіх партнёраў.

Сёння ж прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прыняў удзел у закладцы паліва ў другі рэактар першай БелАЭС.

Беларуская АЭС у Астраўцы была запушчаная 7 лістапада 2020 года. Яе будаўніцтва і запуск суправаджаліся скандаламі. Пытанне выклікала ў тым ліку і выбар пляцоўкі пад будаўніцтва. Праца станцыі перыядычна спыняецца праз тэхнічныя праблемы. Праз АЭС былі сапсаваныя адносіны з Літвой, якая неаднойчы заяўляла пратэсты на гэты конт. 

Пытанне пра пабудову другой АЭС уздымалася ўжо не раз. Пра гэта казаў, напрыклад, Лукашэнка і ў лістападзе 2020 і ў чэрвені 2021 года.

Nashaniva.com