Мінздароўя: За суткі 1654 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1654 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1938 чалавек.

22.12.2021 / 15:24

Учора паведамлялася пра 832 выпадкі, а ў панядзелак — пра 834.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 687 948 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 679 752.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час — 5 432), выканана 30 608 тэстаў.

Nashaniva.com