У Мінску на Новы год усё ж будзе феерверк, але «міні» і не для ўсіх

Няглядзечы на тое што гарадскія ўлады казалі, што салют на Новы год — гэта не галоўнае, пытанне яго адсутнасці аказалася вельмі важным.

23.12.2021 / 09:26

«Мінск-Навіны» напісалі, што феерверк у навагоднюю ноч усё ж будзе каля Палаца спорту, але ёсць нюансы.

«Піратэхніка чакаецца пасля гадзіны ночы. Са сняжынкі будзе выстрэльваць міні-салют. Індывідуальны, толькі для тых, хто прыйдзе да нас на плошчу», — адзначылі арганізатары канцэрта.

Саладуха, Ланская, Дарафеева: у Мінску склалі спіс навагодніх мерапрыемстваў

Nashaniva.com