У калядны вечар у смяротным ДТЗ пад Баранавічамі загінулі два чалавекі

Здарэнне адбылося вечарам 24 снедня на дарозе Баранавічы — Ваўкавыск

25.12.2021 / 11:20

СК

67-гадовы мужчына ехаў за рулём «Кіа Рыа». У салоне аўто таксама знаходзілася 32-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына.

На 16 км аўтадарогі кіроўца выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з МАЗам.

Кіроўца легкавіка і яго пасажырка загінулі на месцы, паведамляе СК.

Nashaniva.com