Беларусы збіраюць подпісы супраць забароны на выезд з краіны
У Беларусі адмяняюць супрацькавідныя абмежаванні, а забарона на выезд з краіны наземным транспартам дзейнічае больш за год. Грамадзянам краіны патрэбныя важныя прычыны для замежных паездак: камандзіроўка, вучоба, лячэнне і г.д. Беларусы патрабуюць адмяніць гэтую забарону.
27.12.2021 / 15:01
У апошні час у Беларусі былі скасаваныя некалькі супрацькавідных абмежаванняў:
адмененая самаізаляцыя для кантактаў 1-га узроўню;
хворыя на кавід не павінны прадстаўляць інфармацыю аб сваіх кантактах;
не патрабуецца самаізаляцыя для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія прыехалі з-за мяжы.
Гэтыя змены, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, прынятыя праз паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і зніжэнне ўзроўню захворвальнасці.
Пры гэтым абмежаванне на выезд з краіны наземным транспартам дзейнічае больш за год. Яго абгрунтоўвалі менавіта эпідэміялагічнымі прычынамі і неабходнасцю барацьбы з каранавірусам.
У многіх краінах уводзіліся абмежаванні на ўезд з-за кавіду, але не на выезд.
Падпісанты ліста ў Міністэрства аховы здароўя просяць зняць забарону на свабодны выезд з Рэспублікі Беларусь.