Ініцыятыва «Вулічная медыцына», якая аказвала меддапамогу бяздомным, спыняе сваю дзейнасць

У самой ініцыятыве тлумачаць, што ў апошні час стала цяжэй весці легальную дзейнасць, распавядаць пра сабе, дзяліцца гісторыямі валанцёраў і пацыентаў, атрымліваць дапамогу ад донараў.

30.12.2021 / 13:36

Фота: Мінск-навіны

Акрамя таго, цяжэй стала і забяспечваць бяспеку валанцёраў.

Пры гэтым у ініцыятыве спадзяюцца, што змогуць у будучыні ўзнавіць сваю працу.

Nashaniva.com