На ЦЭЦ-4 адбылася аварыя. З-за адключэння электрычнасці былі праблемы з тралейбусамі і электробусамі

На ЦЭЦ-4 у Мінску сёння раніцай здарылася аварыя. Аднак цягам 10 хвілін усе спажыўцы былі падключаныя, паведаміў тэлеграм-канал Мінгарвыканкама. 

31.12.2021 / 09:02

«Сёння раніцай адбылося адключэнне сеткі 110 кВт па ўсім Фрунзенскім раёне Мінска. Цягам 10 хвілін усе спажыўцы былі падключаныя» — паведамляюць у Мінгарвыканкаме.

Спецыялісты зараз працуюць на падстанцыі ЦЭЦ-4, каб вырашыць пытанне з паломкай.

Вядома, што адключэнне прывяло да збою ў руху транспарту.

Так з 05.13 на праспекце Дзяржынскага — вуліцы Хмялеўскага ў абодвух напрамках з-за пашкоджання кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах № 36, 40, 53. Рух маршруту № 36 быў арганізаваны па вул. Шчорса, вул. Чыгуначная, вул. Маскоўская, вул. Талстога, вул. Магілёўская. Праз 10 хвілін рух аднавілі.

Таксама спынялі рух тралейбусаў на вуліцах Суражская, Гурскага — праспекце Дзяржынскага, Прытыцкага. — праспекце Пушкіна, праспекце Дзяржынскага — вуліцы Шчорса. Праз адключэнне напружання на дыспетчарскіх станцыях «Сухарава-5» і «Захад-3» спыняўся рух электробусаў.

Nashaniva.com