Ніну Багінскую ў юбілей затрымалі і завезлі ў Навінкі

Учора, у свой дзень нараджння, Багінская пайшла гуляць па горадзе з плакатам «Свабоду палітвязням». Жанчыну спынілі міліцыянты.

31.12.2021 / 13:55

«Яе завезлі ў Цэнтральнае РУУС. Там у той час быў нейкі п’яны, які пачаў буяніць. На яго выклікалі хуткую. У Навінкі забралі яго і маці заадно. Там, наколькі ведаю, ёй задалі некалькі пытанняў і адпусцілі», — расказаў «Нашай Ніве» сын Багінскай.

«Ток» з Нінай Багінскай. Гісторыя нязломнай жанчыны

Nashaniva.com