Лукашэнка прапанаваў назваць перыяд Рэчы Паспалітай акупацыяй беларускай зямлі палякамі і этнацыдам беларусаў

Пра гэта ён заявіў падчас нарады па пытаннях захоўвання гістарычнай памяці, піша БелТА.

06.01.2022 / 11:23

«Давайце ў падручніках па гісторыі, у замкавых і музейных экспазіцыях так і назавем, напрыклад, перыяд Рэчы Паспалітай — акупацыяй беларускай зямлі палякамі. Этнацыдам беларусаў.

А што гэта было для нашых продкаў? Родная мова, культура, вера пад забаронай. Магнаты на сабак мянялі беларускіх сялян. Але народ выжыў і захаваў сваю самабытнасць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка абвясціў 2022-гі Годам гістарычнай памяці. За гісторыкаў ужо трывожна

У Год гістарычнай памяці галоўнымі будуць не гісторыкі, а пракуроры

Nashaniva.com