Жыхар Слоніма скраў у знаёмага пачаты пачак макароны і 2 кг свініны

Мужчыну прысудзілі штраф у памеры 58 рублёў за крадзеж на агульную суму 13,35 рубля, піша «Газета Слонімская».

06.01.2022 / 13:18

Паведамляецца, што слонімчанін, знаходзячыся ў кватэры ў знаёмага, таемна скраў 2 кг свініны і пачаты пачак макароны.

Справа дайшла да суда. У судзе сваю віну слонімец прызнаў. Суддзя прызначыў мужчыну штраф у памеры дзвюх базавых велічынь на суму 58 рублёў.

Nashaniva.com