Падчас беспарадкаў у Алматы загінулі як мінімум 30 пратэстоўцаў і 13 паліцэйскіх

Незалежны каардынацыйны штаб заявіў, што пры сутыкненнях з сілавікамі ў Алматы загінулі як мінімум 30 пратэстоўцаў.

06.01.2022 / 14:03

У штабе заявілі, што ў горадзе вялася стральба баявымі патронамі.

Раней стала вядома, што ў Алматы загінулі 13 паліцэйскіх. Па звестках камендатуры горада, трох з іх абезгаловілі.

Nashaniva.com