Мінздароўя: За суткі 691 выпадак кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зарэгістраваны 691 выпадак заражэння каранавірусам, а выпісаныя 517 пацыентаў.

11.01.2022 / 15:55

Учора паведамлялася пра 640 выпадкаў.

Усяго з пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 709 622 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 702 170 чалавек.

За суткі памерлі 15 чалавек (за ўвесь час 5 739), выкананы 7 681 тэст.

Nashaniva.com