Улады рыхтуюцца ўзмацніць адказнасць старшыняў таварыстваў уласнікаў жылля. Відаць, з-за пратэстаў

Указ абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з урадам. Ён заявіў, што да вырашэння пытання аб узмацненні адказнасці старшыняў таварыстваў уласнікаў жылля «падвяло само жыццё», паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

13.01.2022 / 11:16

«Усе мы бачылі, якая шкода была нанесеная будынкам, збудаванням і грамадскай маёмасці ў выніку так званых пратэсных акцый, — заявіў Лукашэнка. — У пераважнай большасці выпадкаў гэта адбывалася пры папушчальніцтве, а часам і па ініцыятыве кіраўнікоў арганізацый уласнікаў жылля. На ліквідацыю наступстваў і навядзенне парадку траціліся велізарныя грошы».

Ён таксама нагадаў, што раней даваў даручэнні аб узмацненні адказнасці старшыняў праўленняў таварыстваў уласнікаў і іншых арганізацый «за незабеспячэнне захаванасці, належнай эксплуатацыі і ўтрымання агульнай маёмасці».

Nashaniva.com