Моцны вецер перашкаджае працы чыгункі

З розных месцаў прыходзяць паведамленні пра перашкоды, якія моцны вецер прыносіць чыгуначнай інфраструктуры.

14.01.2022 / 18:01

У Оршы на станцыі «Орша-Цэнтральная» ўпалі апоры цеплатрасы і электракабеля. Пацярпелых няма. Але праз гэта цягнікі затрымліваюцца. На месцы працуюць аднаўленчыя службы БЧ, МНС кантралюе сітуацыю.

Праблемы з рухам цягнікоў і на баранавіцкім напрамку. Электрычка Інстытут культуры — Баранавічы, якая адправілася ў 17.05, спынілася на станцыі Памыслішча.

Беларуская чыгунка афіцыйна папярэдзіла аб адхіленні цягнікоў ад графіка з-за непагадзі.

Некаторыя пасажырскія цягнікі спазняюцца на 20 хвілін, іншыя — да больш чым гадзіны.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

Nashaniva.com